top of page

Гуманістыка

Назва: Выяўленчае мастацтва і нацыянальная ідэя

Колькасць старонак: 190

Месца/дата выхаду: Мінск, 2015

ISBN: 978-985-6992-87-5

Анатацыя: Кніга Вольгі Колас “Выяўленчае мастацтва і нацыянальная ідэя” распавядае пра асаблівасці ўтварэння беларускай нацыі, пра цяжкасці і  выпрабаванні, праз якія давялося прайсці беларусам на шляху да заснавання ўласнай дзяржаўнасці, пра галоўныя чыннікі, якія паўплывалі на гэты складаны працэс, а  таксама пра тую важную ролю, якую адыграла ў  ім беларускае выяўленчае мастацтва, дзе адной з найстарэйшых і найбольш папулярных здаўна была гістарычная тэма.

Назва: Глабальныя праблемы чалавецтва

Колькасць старонак: 171

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-7164-85-1

Анатацыя: Вывучэнне глабальных праблем чалавецтва - параўнальна новая даследчыцкая і дыдактычная тэматыка. Вырашэнне глабальных праблем патрабуе не толькі наднацыянальнага, але і трансдысцыплінарнага і трансінстытуцыянальнага падыходу. Пры гэтым асаблівая роля адводзіцца сістэме адукацыі, якая абавязана фарміраваць кампетэнцыі, адпаведныя глабальным выклікам  – і, у першую чаргу, здольнасць да глабальнага мыслення. Кніга, якая прапануецца чытачу, заснаваная на напрацоўках некалькіх аўтарытэтных міжнародных арганізацый.

Назва: Польшча: краіна і людзі (геаграфія Польшчы)

Колькасць старонак: 140

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-28-8

Анатацыя: Гэта першы вучэбны дапаможнік па геаграфіі Польшчы на беларускай мове, у якім разглядаюцца пытанні прыродных і геаграфічных параметраў краіны. Аўтар аналізуе таксама поспехі Польшчы ў сацыяльных трансфармацыях, якія былі зроблены ў апошнія дзесяцігоддзі. 

Назва: Культурная геаграфія

Колькасць старонак: 183

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-7164-28-8

Анатацыя: Гэтая кніга з’яўляецца прыкладам культурна-антрапалагічнага бачання культурнай геаграфіі, адаптаванага для вывучэння курсу вучнямі старэйшых класаў гімназій і ліцэя. Будзе карысная таксама ўсім, каго цікавяць пытанні ўзаемадзеяння разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы.

bottom of page