top of page
Анатацыі замежных падручнікаў
Інфарматыка, 1 клас польскага ліцэя (9 клас беларускай школы)
Аўтар: Ванда Яхэмчык, Катажына Алендзка
Выдавецтва/дата выхаду: «WSiP», 2022
Анатацыя: Падручнік па інфарматыцы для навучэнцаў ліцэяў і тэхнікумаў ад самага пачатку стымулюе іх да самастойнага пошуку рашэнняў і заахвочвае пастаянна развіваць свае навыкі ў стварэнні праграм. Выданне ўключае вывучэнне дзвюх моў праграмавання: Python і C++. У спалучэнні з матэрыяламі сайта «Інфарматыка 1» гэта на практыцы дазваляе вучыцца і ўдасканальваць свае IT-навыкі.
Аўтар: Марцін Сьвітоняк, Тарэса Вячорак і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2021
Анатацыя: Падручнік па геаграфіі для 3 класа павышанага ўзроўню змяшчае матэрыялы па фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Польшчы. Ён узбагачаны новымі дыдактычнымі рашэннямі і эфектыўна рыхтуе навучэнцаў да выпускнога экзамену за курс ліцэя і тэхнікума.
Літаратура, мастацтва і польская мова Ч.1, 3 клас польскага ліцэя
(11 клас беларускай школы)
Аўтар: Дар’юш Хампэрак, Адам Кальбарчык і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: WSiP, 2021
Анатацыя: Вучэбны матэрыял падручніка размешчаны ў храналагічным парадку і падзелены на ўрокі. Тэарэтычныя веды пра эпоху шчыльна звязаныя з практычнымі навыкамі, бо матэрыял інтэрпрэтуецца ў першую чаргу з дапамогай глыбокага аналізу і асэнсавання тэксту.
Аўтар: Ялянта Халечак
Выдавецтва/дата выхаду: WSiP, 2021
Анатацыя: Падручнік па біялогіі для 3 класа базавага ўзроўню ўключае вызначаныя ў рамачнай праграме тэмы па генетыцы, біятэхналогіі, эвалюцыі арганізмаў, экалогіі і біяразнастайнасці. Уся інфармацыя пададзеная даступна і праілюстраваная запамінальнай інфаграфікай, фотаздымкамі і малюнкамі.
Польская мова ч.1, 3 клас польскага ліцэя (11 клас беларускай школы)
Аўтар: Анна Руўны, Ёанна Гінтэр, Ёанна і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2021
Анатацыя: Падручнік «Па-над словамі» для 3 класа, ч. 1, у якім асвятляецца эпоха «Маладой Польшчы», у даступнай форме паказвае вобраз літаратурнай эпохі. Ён дазваляе гарманічна спалучыць літаратурны, культурны і моўны змест. Кніга мае ўпарадкаваную структуру: асобныя вучэбныя тэмы падзеленыя на выразна пазначаныя блокі. Дапаможнік дазваляе спазнаць культурны кантэкст эпохі дзякуючы багатай іканаграфіі і выразнай інфаграфіцы.
Асновы прадпрымальнасці
Аўтар: Збігнеў Макела, Томаш Рахвал
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2020
Анатацыя: Новае выданне вядомага і шанаванага ў Польшчы падручніка пад назвай «Крок у прадпрымальніцтва» дапоўненае інфармацыяй пра апошнія змены ў нацыянальным падатковым і працоўным заканадаўстве, якія дзейнічаюць са студзеня 2020 года, а таксама абноўленымі статыстычнымі звесткамі. Дзякуючы шматлікім элементам, якія спрыяюць развіццю ключавых навыкаў у галіне асноў прадпрымальніцтва, падручнік «Крок у прадпрымальніцтва» адказвае на патрэбы маладых людзей і палягчае іх выхад у дарослае жыццё.
Геаграфія, 3 клас польскага ліцэя
(11 клас беларускай школы)
Аўтар: Анна Лашкевіч, Яраслаў Клачкаў і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2021
Анатацыя: У гэтым дапаможніку дэталёва выкладзеныя найбольш важныя праблемы гісторыі з 1815 па 1939 год, падзей, якія былі надзвычай бурлівымі для Еўропы і свету. Кніга адаптаваная да асноўнай вучэбнай праграмы і выкладае разгляданыя пытанні адпаведна з храналогіяй падзей. У ёй маюцца матэрыялы, якія спрыяюць развіццю найважнейшых гістарычных навыкаў – вучыць працаваць з картай, статыстычнымі звесткамі і першакрыніцамі.
Матэматыка, 3 клас польскага ліцэя (11 клас беларускай школы)
Аўтар: Гжэгаж Яноха, Яанна Чарноўска і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2021
Анатацыя: Падручнік матэматыкі базавага ўзроўню для агульнаадукацыйных устаноў у даступнай форме знаёміць вучняў з праграмным матэматычным матэрыялам. Ён дазваляе праводзіць цікавыя класныя заняткі, адначасова ствараючы навучэнцам магчымасць эфектыўна працаваць дома.
Біялогія, 3 клас польскага ліцэя
(11 клас беларускай школы)
Аўтар: Малгажата Хмурска, Вітальд Анусяк і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: WSiP, 2021
Анатацыя: Падручнік па хіміі для 3 класа агульнаадукацыйных ліцэяў і тэхнікумаў базавага ўзроўню распрацаваны з думкай пра ўсіх вучняў, якія працягваюць засвойваць гэтую галіну ведаў. Гэтыя падставы дазваляюць прасцей пазнаваць свет, разумець шмат якія з'явы і працэсы, дазваляюць жыць лепш і больш бяспечна.
Польская мова ч.2, 3 клас польскага ліцэя (11 клас беларускай школы)
Аўтар: Ёанна Касьцяжыньска, Анна Цісоўска і інш.
Выдавецтва/дата выхаду: WSiP, 2021
Анатацыя: Падручнік «Па-над словамі» для 3 класа, ч. 2, у якім асвятляецца эпоха Міжваеннага дваццацігоддзя, у даступнай форме паказвае вобраз літаратурнай эпохі. Ён дазваляе гарманічна спалучыць літаратурны, культурны і моўны змест.
Фізіка, 3 клас польскага ліцэя
(11 клас беларускай школы)
Аўтар: Марцін Браўн, Вераніка Сьліва
Выдавецтва/дата выхаду: Nowa Era, 2021
Анатацыя: У дапаможніку з наборам заданняў разглядаюцца паасобныя пытанні тэрмадынамікі, механікі, ядзернай фізікі ў сувязі з іх прысутнасцю і ўжываннем у штодзённым жыцці. Кніга падае фізіку як прывабную галіну навукі і сферу жыцця, якую варта вывучаць.
bottom of page