top of page

С

Саба Умбэрта

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-23-0020-9

Анатацыя: Умбэрта Саба (1883–1957) – італьянскі паэт, які ўмеў знайсці ў будзённай празаічнасці звычайнага гарадскога жыцця крыніцу лірычнага натхнення і першасную моц, якая адкрываецца толькі ў сапраўдным творчым пошуку.

Сарбеўскі Мацей Казімір

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0206-7

Анатацыя:Маце- Казімір Сарбеўскі (1595–1640) – новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамі тым паэтам лацінска- мовы ў XVII ст., бо яшчэ пры жыцці за-меў у Еўропе мянушку «хрысціянскага», або «сармац кага», Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі, звязана з Вільня-, Полацкам, Нясвіжам.

Секунд Ян

Назва: Любоўная лірыка

Колькасць старонак: 100

Месца/дата выхаду: Мінск, 2025

ISBN:978-985-7334-16-2

Анатацыя: Ян Секунд з Гаагі (прозвішча пры нараджэнні: Эверартс; 1511–1536) – новалацінскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё якога было звязана з Галандыяй, Фландрыяй і Іспаніяй. Найбольш вядомы сваёй любоўнай лірыкай, натхнёнай яго ўласнымі пачуццямі да зямлячкі Юліі і іспанкі Неэры. Сапраўды сусветную славу ён здабыў цыклам «Пацалункі», перакладзеным на шматлікія мовы. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Сапфо

Назва: Песні

Колькасць старонак: 71

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

Анатацыя: Сапфо (каля 630 – каля 570 гг. да н. э.) – самая знакамітая паэтка Старажытнай Грэцыі. Паходзіла з Мітыленаў, што на востраве Лесбас. Выдатны філосаф Платон называў яе «дзясятай музай». У гэтай кнізе, сярод іншага, публікуецца пераклад верша «Дзяўчаты пекныя…», адкрытага даследчыкамі старажытнасці зусім нядаўна, у 2004 годзе. Пераклаў з польскай Лявон Баршчэўскі.

Сасюра Валадымір

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду:Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0201-2

Анатацыя: Валадымір Сасюра (1898–1965) – выдатны ўкраінскі паэт і перакладчык, аўтар больш як 40 паэтычных зборні каў. Быў шчырым сябрам Беларусі, якую назыаў сіняокай сястрой Украіны. Сябрааў з многімі беларускімі пісьмен нікамі, асабліа былымі маладнякоўцамі Ул.  Дубоўкам і А. Александроічам.

Сёдэргран Эдыт

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 103

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0027-8

Анатацыя:Эдыт Сёдэргран (1892–1923) – шведскамоўная фінская паэтэса. Адна з першых прадстаўніц мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. Зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, і сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму. 

Снайдэр  Тымаці

Назва: Крывавыя землі

Колькасць старонак: 640

Месца/дата выхаду: Мінск, 2015

ISBN: 978-985-6992-99-1

Анатацыя: Кніга «Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталінам» амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра раскрывае трагедыю народаў, якія апынуліся паміж дзвюма таталітарнымі сістэмамі ў першай палове ХХ стагоддзя. Аўтар даследуе падзеі на тэрыторыях сучаснай Польшчы, Украіны, Беларусі і краін Балтыі, дзе адбыліся масавыя забойствы, галадаморы, дэпартацыі і рэпрэсіі, арганізаваныя нацысцкім і савецкім рэжымамі. Снайдэр прад’яўляе факты, лёсы людзей і дакументальныя сведчанні, уздымаючы пытанне пра каштоўнасць чалавечага жыцця ў эпоху палітычнага гвалту. Твор вучыць крытычна глядзець на гісторыю, помніць пра ахвяр і супрацьстаяць паўтарэнню падобных трагедый. Кніга будзе карыснай старшакласнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Еўропы і Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Старагрэцкая драматургія

Колькасць старонак: 458

Месца/дата выхаду:Мінск, 2020

ISBN: 978-985-6992-31-8

Анатацыя: «Бэўвульф» – найбуйнейшы твор стараангельскай паэзіі, які дайшоў да нашых дзён. У складанай структуры паэмы знаходзіцца месца ці не ўсім важным тэмам літаратуры англасаксаў: апісанні звычайных і фантастычных бітваў умела пераплеценыя з урыўкамі элегічнымі і маралістычнымі, з пераказамі генеалогій, з адсылкамі да іншых германскіх легендаў і да біблейскіх эпізодаў.

Стэйнар Стэйн

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2020

ISBN: 978-985-23-0100-8

Анатацыя: Стэйн Стэйнар (сапраўдныя імёны: Адалстэйн Крыст- мундсан, 1908–1958) – ісландскі паэт, які, пачаўшы з вос- трасацыяльных традыцыйных вершаў, пад уплывам сюррэа лізму перайшў да эксперыментаў з абстрактнымі стылямі і фактычна стаў пачынальнікам мадэрнізму ў паэзіі Ісландыі.

Сапфо
Сёдэргран Эдыт
Старагрэцкая драматургія
Саба Умбэрта
Сарбеўскі Мацей Казімір
Сасюра Валадымір
Стэйнар Стэйн
Секунд Ян
Снайдэр  Тымаці

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page