top of page

Л

Ласкер-Шулер Эльза

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 92

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-7247-66-0

Анатацыя: Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неа- рамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыцця- радаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.

Ленау Нікалаус

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 100  

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0209-8

Анатацыя: Нікалаус Ленау (1802–1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага ра мантызму, а з другога, у ёй знайшла ўсвасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.

Леся Украінка

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 100  

Месца/дата выхаду: Мінск, 2025

ISBN: 978-985-7334-50-6

Анатацыя: Леся Украінка (Ларыса Косач, 1871–1913) – адна з са- мых яскравых асоб у праеўрапейскай украінскай літарату- ры. Стварыла вялікую колькасць лірычных вершаў, паэм, вершаваных драм, перакладаў. У 1901 г. некалькі месяцаў пражыла ў Мінску, дзе даглядала свайго невылечна хворага каханага – 30-гадовага Сяргея Мяржынскага. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Леапардзі Джакама

Назва: Выбраныя песні

Колькасць старонак: 92

Месца/дата выхаду: Мінск, 2020

ISBN: 978-985-23-0089-6

Анатацыя: Джáкама Леапардзі (1798–1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі класіцыстычнай эстэтыкі, лі- рыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.

Лесьмян Баляслаў

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 98

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-63-9

Анатацыя: Баляслаў Лесьмян (1877–1937) – польскі паэт, празаік, літаратурны крытык. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў, напісаных у розныя перыяды творчасці пачынаючы ад першага зборніка «Сад на раздарожжы» (1912) і да вершаў, выдадзеных пасмяротна. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Лоўсан Генры

Назва: З паэзіі аўстралійскіх абшараў

Колькасць старонак: 88  

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0208-1

Анатацыя: Генры Лоўсан (1867–1922) – паэт і аўтар кароткай про- зы, належыць да безумоўных класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе неза- лежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў

Лесьмян Баляслаў
Ласкер-Шулер Эльза
Леапардз Джакама
Ленау Нікалаус
Леся Украінка
Лоўсан Генры

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page