top of page
Г
Гайм Георг
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 99
Месца/дата выхаду:Мінск, 2020
УДК: 821.112.2-1 ББК 84(4Нем)-5 Г14
Анатацыя: Георг Гайм (1887–1912) – нямецкі паэт, празаік і драматург. Лічыцца адным з заснавальнікаў ранняга экспрэсіянізму, нягледзячы на тое, што лёсам яму было адмерана пражыць усяго 25 гадоў. Яго паэзія поўніцца экстатычна-дэманічнымі вобразамі, апакаліптычнымі сцэнамі і прадчуваннем будучых катастроф напярэдадні Першай сусветнай вайны. У выданні змешчаны творы ў перакладзе на беларускую мову, зробленыя рознымі аўтарамі.
Гайнэ Генрых
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 82
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
ISBN: 978-985-7164-23-3
Анатацыя: Хрысціян Ёган Генрых Гайнэ (1797–1856) – адна з найярчэйшых постацяў нямецкага рамантызму. Кніга ўлучае пераклады, якія друкуюцца ўпершыню і прапануюць новы погляд на творчасць паэта. Аўтар перакладаў Ігар Крэбс.
Назва: Выбранае
Кольк асць старонак: 128
Месца/дата выхаду:Мінск, 2019
УДК: 978-985-23-0085-8
Анатацыя: Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі (1905–1953) – адзін з самых значных польскіх лірыкаў ХХ ст. Драматург, празаік і перакладчык, але найперш вершатворца. Эксперыментатар і правакатар-абсурдыст, тонкі гумарыст і востры сатырык, майстра іранічнай фантасмагорыі, стваральнік лірычных мініяцюр і вялікіх паэм. Рафінаваны эрудыт – і «народны» паэт, вядомы кожнаму польскаму чытачу. У розныя гады быў авангардыстам, сюррэалістам і сацыяльна заангажаваным аўтарам, але заўжды заставаўся бліскучым паэтам.
Гамбровіч Вітальд
Назва: Фердыдурке
Колькасць старонак: 264
Месца/дата выхаду: Мінск, 2009
ISBN: 9789856783633, 9788361617969
Анатацыя: Раман вядомага польскага пісьменніка Гамбровіча Вітольда “Фердыдурке” перакладзены на беларускую мову Васілём Сёмухам. У свой час гэты твор выклікаў гарачыя спрэчкі ў польскім літаратурным асяродку. Выданне на беларускай мове адрасавана шырокаму колу чытачоў, усім, хто цікавіцца класікай сусветнай літаратуры.
Гельдэрлін Фрэдэрык
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 74
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
УДК: 821.112.2-1 ББК 84(4Нем)-5 Г32
Анатацыя: Не зразуметы і належным чынам не ацэнены сучаснікамі нямецкі паэт Ёган Крысціян Фрыдрых Гёльдэрлін (1770– 1843) быў асобай унікальнага светаадчування, творчасць якой моцна паўплывала на паэзію ХХ стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы, якія з нямецкай мовы на беларускую пераклаў Лявон Баршчэўскі. Выданне выйшла ў серыі “Паэты планеты”.
Гётэ Ёган Вольфганг
Назва: Выбраная паэзія
Колькасць старонак: 73
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
Анатацыя: Ёган Вольфганг Гётэ (1749–1832) – вялікі нямецкі паэт, адзін з карыфеяў сусветнай літаратуры. У творчасці Гётэ-паэта выразна выяўляецца яго памкненне зліцца са светам і, дасягнуўшы гармоніі, жыць паводле натуральных законаў. У гэтым зборніку змешчаныя беларускія пераклады твораў, якія належаць да неўміручых шэдэўраў творчага даробку паэта.
Гарсія Лорка
Назва: Выбранае
Колькасць старонак: 102
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-32-5
Анатацыя: Федэрыка Гарсія Лорка (1898–1936) – выдатны іспанскі паэт, які непаўторным чынам увасобіў у багатай на жанры лірыцы сваё захапленне музыкай, жывапісам і андалузскім фальклорам. Пераклады Рыгора Барадуліна, выкананыя ў супрацоўніцтве з Карласам Шэрманам, належаць да беларускай класікі паэтычнага перакладу ХХ ст. Выданне выйшла ў серыі “Паэты планеты”.
Гесэ Герман
Назва: Стэпавы воўк
Колькасць старонак: 187
Месца/дата выхаду: Мінск, 2010
ISBN: 978-985-6992-05-9
Анатацыя: Раман «Стэпавы воўк» – адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877–1962). Чытач мае магчымасць азнаёміцца з перакладам рамана з нямецкай мовы на беларускую Васіля Сёмухі.
Гордэр Юстэйн
Назва: Свет Сафіі: раман пра гісторыю філасофіі
Колькасць старонак: 560
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
ISBN: 978-985-6992-45-5
Анатацыя: Раман «Сафіін свет» распавядае гісторыю дзяўчынкі Сафіі, якая атрымлівае загадкавыя лісты з філасофскімі пытаннямі і паступова далучаецца да ўяўнага падарожжа праз усе эпохі гісторыі філасофіі. Аўтар спалучае займальную мастацкую гісторыю з пазнавальным выкладам вучэнняў ад антычных мысляроў да сучасных філосафаў. Кніга вучыць здзіўляцца свету, задумвацца пра сэнс жыцця, свабоду, існаванне Бога і месца чалавека ў сусвеце. Твор раскрывае важнасць самастойна гамыслення і духоўнага пошуку.
Раман будзе карысны старшакласнікам, студэнтам і ўсім, хто імкнецца зразумець філасофію праз даступную і эмацыйную форму аповеду.
Гайм Георг
Гайнэ Генрых
Гамбровіч Вітальд
Гарсія Лорка
Гельдэрлін Фрэдэрык
Гесэ Герман
Гётэ Ёган Вольфганг
Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс
Гордэр Юстэйн
bottom of page