top of page

А

Адынец Антоні Эдвард

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0207-4

Анатацыя: Антоні Эдвард Адынец (1804–1885) – поль скамоўны паэт, драматург, перакладчык, малодшы таварыш чальцоў Таварыства філарэтаў, сябра і сучаснік Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага і інш. Паходзіў з маёнтка Гейстуны на Ашмяншчыне, быў выпускніком Віленскага універсітэта. Як літаратар здабыў папулярнасць у Польшчы ў другой палове ХІХ стагоддзя, выдаўшы чатырохтомнік успамінаў пра еўрапейскія вандроўкі з А. Міцкевічам «Лісты з паджарожжа». Сведка эпохі рамантызму, у лірыцы А. Адынец адзначыўся найперш паэзі яй, прысвечанай сябрам, і трактуецца сучаснымі даследчыкамі як творца літаратуры бідэрмаеру.

Амб’ёрнсэн  Інгвар

Назва: 23-я палата

Колькасць старонак: 194

Месца/дата выхаду: Мінск, 2011

ISBN: 978-985-6992-10-3

Анатацыя: Раман «23-я палата» нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна раскрывае жыццё пацыентаў і персаналу псіхіятрычнай бальніцы, паказваючы тонкую мяжу паміж «нармальнасцю» і псіхічнымі засмучэннямі. Аўтар, абапіраючыся на асабісты досвед працы санітарам, з болем і спачуваннем апісвае чалавечыя лёсы ў закрытай прасторы, дзе пануюць самота, страх і пошук надзеі. Гісторыя прымушае задумацца пра гуманнасць, адносіны грамадства да тых, хто «інакавы», і пра каштоўнасць чалавечай годнасці. Раман напоўнены драматычнасцю, але разам з тым прасякнуты цеплынёй і спагадай. Кніга стане цікавым чытаннем для старшакласнікаў, якія шукаюць глыбокія псіхалагічныя творы.

Антоныч Багдан Ігар

Назва: Вершы 

Колькасць старонак: 100

Месца/дата выхаду: Мінск, 2022

ISBN: 978-985-23-0189-3

Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936) і пасмяротных «Зялёнае евангелле», «Ратацыі» (абодва 1938).

Артэга-і-Гасэт Хасэ

Назва: Эцюды пра любоў і каханне

Колькасць старонак: 118

Месца/дата выхаду: Мінск, 2024

ISBN: 978-985-7247-74-5

Анатацыя: Прапанаваныя, бадай, самым знакамітым іспанскім філосафам Хасэ Артэгам-і-Гасэтам (1883–1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разва- жанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у т. л. у самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці. «Эцюды пра любоў і каханне» ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, пер- шапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 г. у мадрыдскай газеце «El Sol», а так сама ў газеце «La Nación», што па сёння выходзіць у Буэнас-Айрэсе. Іх першае іспанскае выданне ў выглядзе асобнай кнігі ўбачыла све т у 1941 г. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.

Арыстотэль

Назва: Паэтыка / Арыстотэль

Колькасць старонак: 92

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0214-2

Анатацыя: Вялікі грэцкі філосаф і энцыклапедыст Арыстотэль са Стагіры (384– 322 гг. да н. э.) у гісторыі чалавецтва лічыцца заснавальнікам не толькі логікі, а і шэрагу галін спецыяльных ведаў. Да апошніх належыць паэтыка – у шырокім сэнсе літаратуразнаўства, – якой прысвечаны аднайменны трактат, змешчаны тут у перакладзе на беларускую мову.

Анакрэон

Назва: Песні і фрагменты / Анакрэон

Колькасць старонак: 92

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-7164-30-1

Анатацыя:Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.

Апалінэр Гіём

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 86

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-30-1

Анатацыя: Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з  найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў  пачатку ХХ  стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя Хадановіча, Лявона Баршчэўскага, Уладзя Лянкевіча, Кацярыны Маціеўскай, Андрэя Стэфановіча, Ганны Янкуты і Зміцера Коласа. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Архілох

Назва: Вершы 

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0078-0

Анатацыя: Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936) і пасмяротных «Зялёнае евангелле», «Ратацыі» (абодва 1938).

Ахматава Анна

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 128

Месца/дата выхаду: Мінск, 2020

ISBN: 978-985-23-0117-6

Анна Ахматава (1889–1966) – адна з найбольш значных рускіх паэтаў 20 стагоддзя. У 1965 годзе была ў шорт-лісце на Нобелеўскую прэмію, а ў наступным годзе аказалася на другім месцы ў намінацыі. Аднак з ідэалагічных прычын яе вершы ў СССР доўгі час не друкаваліся.

Ахтэрберг Герыт

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 86

2020

ISBN: 978-985-23-0174-9

Анатацыя: Герыт Ахтэрберг (1905–1962) – нідэрландскі паэт, апо- шні з агульнапрызнаных класікаў галандскага мадэрнізму, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Найбольш цікавым сучаснаму чытачу можа падацца яго экспрэсіяністычны перыяд творчасці, на які вялікі ўплыў мелі яго псіхічная хвароба і здзейсненае ім забойства адной з каханых жанчын. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Апалінэр Гіём
Адынец Антоні Эдвард
Анакрэон
Антоныч Багдан Ігар
Архілох
Ахматава Анна
Арыстотэль
Ахтэрберг Герыт
Артэга-і-Гасэт Хасэ
Амб’ёрнсэн Інгвар

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page