top of page
Л
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 92
Месца/дата выхаду: Мінск, 2023
ISBN: 978-985-7247-66-0
Анатацыя: Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неа- рамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыцця- радаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
Назва: Выбраная паэзія
Колькасць старонак: 100
Месца/дата выхаду: Мінск, 2023
ISBN: 978-985-23-0209-8
Анатацыя: Нікалаус Ленау (1802–1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага ра мантызму, а з другога, у ёй знайшла ўсвасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.
Назва: Выбраныя песні
Колькасць старонак: 92
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
ISBN: 978-985-23-0089-6
Анатацыя: Джáкама Леапардзі (1798–1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі класіцыстычнай эстэтыкі, лі- рыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 98
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-63-9
Анатацыя: Баляслаў Лесьмян (1877–1937) – польскі паэт, празаік, літаратурны крытык. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў, напісаных у розныя перыяды творчасці пачынаючы ад першага зборніка «Сад на раздарожжы» (1912) і да вершаў, выдадзеных пасмяротна. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Лесьмян Баляслаў
Ласкер-Шулер Эльза
Леапардз Джакама
Ленау Нікалаус
bottom of page