top of page
А
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 88
Месца/дата выхаду: Мінск, 2023
ISBN: 978-985-23-0207-4
Анатацыя: Антоні Эдвард Адынец (1804–1885) – поль скамоўны паэт, драматург, перакладчык, малодшы таварыш чальцоў Таварыства філарэтаў, сябра і сучаснік Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага і інш. Паходзіў з маёнтка Гейстуны на Ашмяншчыне, быў выпускніком Віленскага універсітэта. Як літаратар здабыў папулярнасць у Польшчы ў другой палове ХІХ стагоддзя, выдаўшы чатырохтомнік успамінаў пра еўрапейскія вандроўкі з А. Міцкевічам «Лісты з паджарожжа». Сведка эпохі рамантызму, у лірыцы А. Адынец адзначыўся найперш паэзі яй, прысвечанай сябрам, і трактуецца сучаснымі даследчыкамі як творца літаратуры бідэрмаеру.
Назва: Вершы
Колькасць старонак: 100
Месца/дата выхаду: Мінск, 2022
ISBN: 978-985-23-0189-3
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936) і пасмяротных «Зялёнае евангелле», «Ратацыі» (абодва 1938).
Назва: Вершы
Колькасць старонак: 80
Месца/дата выхаду: Мінск, 2019
ISBN: 978-985-23-0078-0
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя пераклады вершаў з пяці асноўных зборнікаў лірыкі паэта: прыжыццёвых «Прывітанне жыцця» (1931), «Тры пярсцёнкі» (1934), «Кніга Льва» (1936) і пасмяротных «Зялёнае евангелле», «Ратацыі» (абодва 1938).
Назва: Песні і фрагменты / Анакрэон
Колькасць старонак: 92
Месца/дата выхаду: Мінск, 2019
ISBN: 978-985-7164-30-1
Анатацыя:Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.
Назва: Выбраная паэзія
Колькасць старонак: 86
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
ISBN: 978-985-7164-30-1
Анатацыя: Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя Хадановіча, Лявона Баршчэўскага, Уладзя Лянкевіча, Кацярыны Маціеўскай, Андрэя Стэфановіча, Ганны Янкуты і Зміцера Коласа. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Назва: Выбраная паэзія
Колькасць старонак: 128
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
ISBN: 978-985-23-0117-6
Анна Ахматава (1889–1966) – адна з найбольш значных рускіх паэтаў 20 стагоддзя. У 1965 годзе была ў шорт-лісце на Нобелеўскую прэмію, а ў наступным годзе аказалася на другім месцы ў намінацыі. Аднак з ідэалагічных прычын яе вершы ў СССР доўгі час не друкаваліся.
Апалінэр Гіём
Адынец Антоні Эдвард
Анакрэон
Антоныч Багдан Ігар
Архілох
Ахматава Анна
bottom of page