top of page
Літаратура
Назва: Словы ў часе. Літаратура ад рамантызму да сімвалізму нашаніўскага адраджэння
Колькасць старонак: 369
Месца/дата выхаду: Мінск, 2014
ISBN: 978-985-448-078-9
Назва: Словы і вобразы. Ч.1.
Колькасць старонак: 369
Месца/дата выхаду: Мінск, 2014
ISBN: 978-985-7164-67-7
Анатацыя: У падручніку разглядаюцца літаратурныя працэсы, якія адбываліся ў канцы XVІІІ і пачатку ХІХ стагоддзя. Для творцаў гэтага часу ў літаратуры Еўропы і Паўночнай Амерыкі ўсё меншае значэнне маюць усталяваныя раней каноны літаратурнай творчасці. Адбываецца працэс выразнай індывідуалізацыі стылю. Вырашальную ролю ў гэтых рэвалюцыйных зменах адыграла ўзнікненне і развіццё рамантызму, фармаванне рамантычнай мастацкай сістэмы.
Анатацыя: У кнізе Баршчэўскага Л. “Словы і вобразы Літаратура і мастацтва ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя. Частка І. Ад пачаткаў да эпохі Адраджэння” аналізуецца ўзнікненне і развіццё літаратуры, фармаванне розных жанраў у азначаны перыяд. Кніга ілюстравана шматлікімі прыкладамі з твораў антычнай літаратуры і інш. у перакладзе на беларускую мову. Выданне адрасуецца навучэнцам ліцэяў, каледжаў, а таксама шырокаму колу чытачоў.
Назва: Словы і вобразы. Ч.2.
Колькасць старонак: 352
Месца/дата выхаду: Мінск, 2018
ISBN: 978-985-23-0004-7
Анатацыя: На падставе аналізу канкрэтных твораў розных часоў і народаў разглядаюцца найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры і мастацтва – ад старажытнасці да канца эпохі Асветніцтва (гэтая частка пачынаецца эпохай Пострэнесансу). Беларуская літаратурна-мастацкая традыцыя паказваецца як нацыянальнае праяўленне агульнаеўрапейскага культурніцкага руху. У кнізе даецца вызначэнне вялікай колькасці найважнейшых тэрмінаў і паняццяў мастацтва- і літаратуразнаўства, філасофіі, культуры і некаторых сумежных галін ведаў. Першая частка выйшла ў 2017 г. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і тэорыі літаратуры і мастацтва.
Назва: ХРЭСТАМАТЫЯ ПА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (XII–XVIІI стагоддзі)
Колькасць старонак: 79
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
Назва: ХРЭСТАМАТЫЯ ПА ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XIX стагоддзя Частка І Рамантызм
Колькасць старонак: 237
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
Анатацыя: У гэтай хрэстаматыі, складзенай вядомым літаратуразнаўцам Баршчэўскім Л.П., прыведзены прыклады з твораў польскай літаратуры Сярэднявечча, эпохі Рэнесансу, пострэнесансу (польскага барока), а таксама літаратуры Асветніцтва. Творы падаюцца ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Будзе карыснай для навучэнцаў ліцэяў, каледжаў, студэнтам вну, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй літаратуры.
Анатацыя: У хрэстаматыі, складзенай вядомым навукоўцам Баршчэўскім Л.П., прыведзены творы з польскай літаратуры, створаных у жанры рамантызму ў ХІХ ст. Творы пададзены ў перакладзе на беларускую мову розных аўтараў.Будзе карыснай для навучэнцаў ліцэяў, каледжаў, студэнтаў вну і для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ліатаратурнага працэсу Польшчы.
Назва: Хрэстаматыя па польскай літаратуры XIX стагоддзя Частка ІІ Пазітывізм Том 1.
Колькасць старонак: 158
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
Назва: Беларускі фальклор
Колькасць старонак: 160
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-69-1
Анатацыя: У кнізе “Хрэстаматыя па польскай літаратуры ХІХ стагоддзя. Частка ІІ. Пазітывізм”, складзенай вядомым літаратуразнаўцам Баршчэўскім Л.П., сабраныя найлепшыя творы польскай літаратуры ХІХ ст. у перакладзе на беларускую мову. Кніга будзе карыснай навучэнцам ліцэяў, каледжаў, студэнтам вну, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй літаратуры.
Анатацыя: Выданне ў сістэматызаваным выглядзе падае асноўныя звесткі пра беларускі фальклор, яго жанры і віды (замовы, народны каляндар, каляндарна-абрадавую, сямейна-абрадавую і пазаабрадавую творчасць, празаічны, дзіцячы, тэатральны і матэматычны фальклор), што фрагментарна вывучаецца на занятках літаратуры, гісторыі, музыкі. Адрасуецца вучням і студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам адукацыйных устаноў, усім, хто цікавіцца народнай творчасцю.
bottom of page