top of page

Р

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-02-8

Анатацыя: П’ера дэ Рансара (1524–1585) яшчэ пры жыцці ў род- най яму Францыі называлі «каралём паэтаў». Ён быў са праўд ным лідарам «Плеяды» – літаратурнай гру поў кі, якая бачыла сваёй мэтай паказаць датуль не раскрытыя магчымасці французскай літаратурнай мовы і,  у  пры- ват на сці, французскага паэтычнага слова. Важную ролю ў беларускім перастварэнні паэзіі Рансара адыграла наша выдатная паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш (1943–2008). Частка твораў у гэтым зборніку пу блі ку ец ца ў новых пера- кладах Лявона Баршчэўскага і Змі це ра Коласа.

Назва:  Пахвала дурасці

Колькасць старонак: 106

Месца/дата выхаду: Мінск, 2006

ISBN:  985-6783-14-3

Анатацыя: «Пахвала дурасці» — гэта сатырычны памфлет вядомага гуманіста эпохі Адраджэння Дэсідэрыя Эразма Ратэрдамскага, у якім Дурасць выступае як алегарычны персанаж і сама хваліць сваю ролю ў чалавечым жыцці. Аўтар з іроніяй і сарказмам раскрывае супярэчнасці грамадства, высмейвае фанабэрыстасць вучоных, уладных асоб, духавенства і філосафаў. Твор заклікае да самакрытыкі, розуму і маральнай адказнасці, паказваючы, што праз «дурасьць» часта праяўляюцца чалавечыя слабасці і праўда пра свет. Праз гумар і алегорыю чытач разумее неабходнасць разважлівасці, цвярозага мыслення і гуманістычных каштоўнасцей. Кніга будзе карыснай для старшакласнікаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца філасофскай сатырай і еўрапейскай літаратурай эпохі Адраджэння.

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 126

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-07-3

Анатацыя: У творах аднаго з пачынальнікаў новай паэзіі Райнэра Марыя Рыльке (1875–1926) – багацце мелодый і рытмаў, поліфанія жыцця творчай асобы на памежжы цывілізацый і эпох. Па-беларуску паэзію Рыльке перастварыў Васіль Сёмуха, класік сучаснага беларускага мастацкага перакладу. Некалькі перакладаў у гэтай кнізе друкуецца ўпершыню.

Назва: Мастацтва філасофствавання

Колькасць старонак: 104

Месца/дата выхаду: Мінск, 2024

ISBN: 978-985-7247-79-0

Анатацыя: Праца "Мастацтва філасофствавання" была напісана знакаммтым бры танскмм фмлосафам, логікам, матэматыкам і грамадскім дзеячам Бертранам Ра­сэ­лам (1872П1970) падчас Другой сусветнай вайны, калі ён яшчэ быў у меншай ступені заклапочаны галаваломнымі пытаннямі ядзернай вайны ды стрым­лівання камуністычнай агрэсіі, а ў большай - "мастацтвам вылічэння" ў га­ліне матэматыкі, логікі і філасофіі. Упершыню кніга ўбачыла свет у 1968 г. У гэтым выданні, акрамя тэксту працы, таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра яе аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар.

Назва:  Без

Колькасць старонак: 272

Месца/дата выхаду: Мінск, 2012

ISBN:  978-985-6992-20-2

Анатацыя: Зборнік «Без» — гэта выбраныя вершы аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагоддзя Тадэвуша Ружэвіча, чыя творчасць адлюстроўвае трагічны досвед вайны, страчаную веру ў чалавечнасць і пошук сэнсу ў свеце пасля разбурэнняў. Паэт выкарыстоўвае лаяканізм, кароткія радкі і выразную эмацыйную напружанасць, каб перадаць маўклівы боль, самоту і надзею. У яго вершах часта адлюстроўваюцца тэмы духоўнай пустэчы, маральнага выбару і адказнасці за мінулае. Праз простасць формы і глыбіню сэнсу Ружэвіч стварае паэзію, якая заклікае чытача да развагі і ўнутранага дыялогу. Зборнік будзе карысны старшакласнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца еўрапейскай паэзіяй пасляваеннага перыяду.

Назва: Выбранае

Колькасць старонак: 74

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-31-8

Анатацыя: Арцюр Рэмбо (1854–1891) – геніяльна адораны французскі паэт, які ўсе свае шэдэўры стварыў ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў, а потым ніколі больш не вяртаўся да літаратуры. Рэфарматар французскай паэзіі, які радыкальна змяніў як яе вобразную сістэму, так і саму версіфікацыю. Тэарэтык і практык творчасці як «яснабачання». Моцна паўплываў на паэтаў-дэкадэнтаў і мастацтва сімвалізму. Папярэднік сюррэалістаў з іх «аўтаматычным пісьмом». У зборнік увайшлі 50 вершаў з усіх чатырох кніг Рэмбо ў беларускіх перакладах паэта Андрэя Хадановіча.

Рыльке Райнэр Марыя
Рэмбо Арцюр
Рансар П’ер дэ
Расэл Бертран
Ратэрдамскі Дэсідэрый Эразм
Ружэвіч Тадэвуш

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page