top of page

П

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-59-2

Анатацыя:Барыс Пастарнак (1890–1960)  – расійскі паэт, які, ня гле дзя чы на цяжкі для паэзіі час за рэжымамі Ста лі на і Хру шчо ва, заўсёды заставаўся Паэтам. Лаўрэат Но бе леў- скай прэ міі ў галіне літаратуры 1958 г.

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 124

Месца/дата выхаду: Мінск, 2020

ISBN: 978-985-23-0086-5

Анатацыя: Дзмітро Паўлычка (нар. 1929) – украінскі паэт, грамад- скі і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы, лаў- рэат Шаўчэнкаўскай і шматлікіх міжнародных прэмій, Герой Украіны. Перакладчык беларускай паэзіі (твораў Я. Купалы, М. Багдановіча, Р. Барадуліна ды інш). Палова перакладаў, што ўвайшлі ў «Выбраныя вершы», друкуецца ўпершыню.

Назва: Выбраныя песні з "Канцаньерэ"

Колькасць старонак: 71

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 985-6730-38-4

Анатацыя: Франчэска Петрарка (1304–1374) – адна з самых яркіх постацяў італьянскага Адраджэння; паэт, вучоны, грамадскі дзеяч. Сусветную славу яму прынеслі не лацінамоўныя трактаты і паэмы, а створаная на жывой народнай італьянскай мове «Кніга песень» («Канцаньерэ»), якая стала ўзорам для творцаў наступных пакаленняў. Выбраныя творы з гэтай кнігі падаюцца ў перакладзе, зробленым Лявонам Баршчэўскім непасрэдна з мовы арыгінала. 

Назва: Выбраныя дыялогі

Колькасць старонак: 151

Месца/дата выхаду: Гэйнэсвіль, 1974

Анатацыя: Дыялогі Платона - сачыненні старажытнагрэцкага афінскага філосафа Платона (428/427 да н. э. - 348/347 да н. э.) у форме дыялогаў паміж рознымі гістарычнымі і выдуманымі персанажамі. Уяўляюць сабой значную частку ўсіх платонаўскіх твораў - так званага «платонаўскага корпуса» (лац.: Corpus Platonicum).

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 92

Месца/дата выхаду: Мінск, 2022

ISBN: 978-985-23-0186-2

Анатацыя: Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска (1891–1945) – поль- ская паэтка, звязаная з  колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дзесяцігоддзя. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой паэтка абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.

Назва: Выбранае

Колькасць старонак: 112

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0084-1

Анатацыя: Фернанду Песоа (1888–1935), які таксама меў сваіх паэтычных двайнікоў з імёнамі Албэрту Каэйру, Рыкарду Рэйш, Алвару ды Кампуш, быў пачынальнікам партугаль- скага паэтычнага авангарду, пры гэтым пісаў таксама і на англійскай мове. У яго лірыцы ўвасоблены вельмі асабісты паэтычны погляд на чалавечую асобу ў перыяд вялікіх турбулентнасцяў і катастроф.

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN:978-985-7164-50-9

Анатацыя: Шандар Петэфі (1823–1849) – нацыянальны паэт Вен- грыі, быў пачынальнікам рамантычнай паэзіі на венгерскай мове. Для Венгрыі яго творчасць мела такое самае значэнне, як творчасць Янкі Купалы для Беларусі. Класічныя пера- клады Міколы Хведаровіча спецыяльна для гэтага выдання адрэдагаваныя літаратурным перакладчыкам з вугорскай і нямецкай моваў Міколам Ермалаевым.

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 74

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-31-8

Анатацыя: Эдгар Алан По (1809–1849) – амерыканскі празаік, паэт, эсэіст, вынаходнік дэтэктыўнай навелы, заснавальнік жанру жахаў, крытык і адна з вядучых постацяў амерыканскага рамантызму. У зборніку прадстаўленыя пераклады, якія раней друкаваліся ў зборніку «Маска Чырвонае Смерці», а таксама вершы, што ў паэтычную частку зборніка не ўвайшлі. Пераклад верша «Вясельная балада» друкуецца ўпершыню. 

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 116

Месца/дата выхаду: Мінск, 2022

ISBN: 978-985-23-0197-8

Анатацыя: Антонія Поццы (1912–1938) – выдатная італьянская паэтка, якая пры жыцці не апублікавала ніводнага верша. Першы яе паэтычны зборнік выйшаў толькі пасля яе трагіч най смерці. У прадмове да другога выдання зборніка адзін з найбуйнейшых італьянcкіх паэтаў ХХ ст., нобелеўскі лаў рэат Эўджэніа Мантале назваў яе «адзінай сапраўднай жан чынай-паэтам, якую бачыла Італія ў дваццатым стагоддзі»

Петэфі Шандар
По Эдгар
Плятон Горгіяс
Пастарнак ​Барыс
Паўлікоўска-Яснажэўска Марыя
Паўлычка Дзмітро
Песоа Фернанду
Петрарка Франчэска
Поццы Антонія
bottom of page