К
Назва: Выбранае
Колькасць старонак: 88
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-43-1
Анатацыя: Канстандзінас Кавафіс (1863–1933) – сёння агульна- прызнаны як найбуйнейшы сярод паэтаў, якія пісалі на навагрэцкай мове. Тым не менш, пры жыцці ён быў амаль не вядомы і большую частку свайго паэтычнага даробку стварыў, ужо дасягнуўшы саракагадовага ўзросту
Назва: Выбранае
Колькасць старонак: 104
Месца/дата выхаду: Мінск, 2016
ISBN: 978-985-7164-45-5
Анатацыя: Ян Каханоўскі (1530–1584) – стаў першым сапраўд ным класікам славянамоўнай паэзіі эпохі Рэнесансу. У Поль шчы, аж да прыходу ў яе літаратуру нашага земляка Ада ма Міц- ке віча, лічыўся безумоўным «каралём паэтаў».
Назва: Выбраная лірыка
Колькасць старонак: 76
Месца/дата выхаду: Мінск, 2019
ISBN: 978-985-23-0047-6
Анатацыя: Эрлінг Кітэльсен (нар. у 1946 г.) – адзін з вядомых сучасных паэтаў Нарвегіі, прадстаўнікоў інтэлектуальнай лірыкі. У сваіх творах ён дае новае прачытанне даўняй скандынаўскай міфалогіі і старадаўняга досведу, які захаваў традыцыйнае разуменне чалавечнасці. Пры гэтым паэта глы- бока непакоіць адмоўны ўплыў цывілізацыйных дабротаў на прыроду і негатыўныя бакі сучаснага спажывецкага грамадства.
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 83
Месца/дата выхаду: Мінск, 2020
ISBN: 978-985-23-0099-5
Анатацыя: Стывен Крэйн (1871–1900) – амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы сваёй рэалістычнай прозай. Аднак яго алегарычная інтэлектуальная паэзія была і зместам, і формай абсалютна неардынарнаю з’явай амерыканскай літаратуры канца ХІХ ст. Антываенны пафас і роздумы над чалавечай прыродай, пытаннямі веры і быцця робяць яе актуальнай і цяпер. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Назва: Выбраныя вершы
Колькасць старонак: 76
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-41-7
Анатацыя: Гай Валерый Катул (каля 84 да н. э. – каля 54 да н. э.) – рымскі паэт часоў позняй рэспублікі, найважнейшы з неа- тэрыкаў. Вершы Катула – далікатныя прызнанні ў ка хан ні, кпіны з сяброў, надзвычай вынаходлівая лаянка на вора- гаў – высока цаніліся ў антычнасці. Усе пераклады ў збор ні ку друкуюцца ўпершыню.
Назва: Выбранае
Колькасць старонак: 92
Месца/дата выхаду: Мінск, 2017
ISBN: 978-985-7164-33-2
Анатацыя: Джон Кітс (1795–1821) – адна з найбуйнейшых – побач з Джорджам Байранам і Пэрсі Шэлі – по ста цяў у другім па ка ленні англійскіх рамантыкаў, хоць творчы перыяд, ка лі публікаваліся яго творы, цягнуўся ўсяго чатыры гады