top of page

В

Вала Катры

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 128  

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-48-6

Анатацыя: Катры Вала (псеўданім Карын Алісы Хейкель, 1901– 1944) – адна з самых вядомых паэтак у гісторыі фінскай літаратуры. Уваходзіла ў літаратурныя групоўкі «Нось бі ты агню» і «Клін». Аўтарка некалькіх невялікіх збор ні каў вершаў, якія сталі знакавымі для нацыянальнай лі та ра ту ры. З мовы арыгінала яе творы пераклаў Якуб Лапатка, вядомы таксама як перакладчык неўміручай «Калевалы».

Верлен Поль

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду: Мінск, 2022

ISBN: 978-985-23-0176-3

Анатацыя: Поль-Мары Верлен (1844–1896) – французскі паэт, напачатку прыхільнік «парнасцаў», пазней належаў да найяскравейшых постацяў еўрапейскага літаратурнага ім прэсіянізму і сімвалізму. Быў адным з куміраў беларускага паэта Максіма Багдановіча, які першы ў Беларусі зрабіў спробу перакласці значную частку верленаўскага паэтычнага даробку на родную мову.

Вальеха Сэсар

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-7164-98-1

Анатацыя: Сэсар Вальеха (1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Пе- ру, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця пра вёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з са- мых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Волян Андрэй

Назва: Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Колькасць старонак: 143

Месца/дата выхаду: Мінск, 2009

ISBN: 978-985-6783-49-7

Анатацыя: ніга «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» — гэта філасофска-палітычны трактат Андрэя Волянa, створаны ў XVI стагоддзі і прысвечаны асэнсаванню сутнасці свабоды ў грамадстве. Аўтар разважае пра ролю законаў, адказнасць грамадзян і пра небяспеку тыраніі, спасылаючыся на прыклады з гісторыі Грэцыі і Рыма. Волян падкрэслівае, што сапраўдная свабода не з’яўляецца сваволлем, а грунтуецца на справядлівым законе і маральным абавязку. У творы прасочваецца імкненне абараніць грамадства ад дэспатызму і захаваць грамадзянскую годнасць чалавека. Трактат уяўляе сабой важную старонку ў гісторыі еўрапейскай палітычнай думкі і мае высокую адукацыйную каштоўнасць. Кніга будзе карыснай для старшакласнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў гісторыі, грамадскіх дысцыплін і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі свабоды і дзяржавы.

​Вырхліцкі Яраслаў

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду: Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-49-3

Анатацыя: Яраслаў Вырхліцкі (або Врхліцкі; 1853–1912) – чэшскі паэт; быў адным з лідараў чэшскай паэтычнай суполкі «Лумір», якая сваёй мэтай ставіла прышчапленне на на- цыянальным грунце досведу найбуйнейшых еўрапейскіх літаратур таго часу.

Выспяньскі Станіслаў

Назва: Вяселле

Колькасць старонак: 205

Месца/дата выхаду: Мінск, 2014

ISBN: 978-985-6992-40-0

Анатацыя: У кнігу ўвайшлі дзве найбольш вядомыя драмы польскага паэта, драматурга і мастака Станіслава Выспяньскага (1869–1907) – «Вяселле» і «Варшавянка». Пераклад з нямецкай мовы ажыццявіў Лявон Баршчэўскі. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Вянцлава Томас

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0053-7

Анатацыя: Томас Вянцлава (нар. у 1937) – на сёння самы вядомы ў свеце паэт з ліку тых, што пішуць па-літоўску. У 1960– 1970-х  гг. быў актыўным удзельнікам дысідэнцкага руху ў савецкай імперыі, уваходзіў у літоўскую Хельсінкскую групу, за што быў арыштаваны і ў 1977 г. высланы з СССР. Цяпер зноў жыве на радзіме. Быў добра знаёмы з паэтамі- нобелеўскімі лаўрэатамі Чэславам Мілашам, Шэймусам Хіні, Іосіфам Бродскім.

Выспяньскі Станіслаў
Вала
Верлен Поль
Вальеха Сэсар
Вырхліцкі Яраслаў
Вянцлава Томас
Волян Андрэй

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page