top of page

Б

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 84

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-23-0090-2

Анатацыя: Захірыдзін Мухамад Бабур (1483–1530) – вялікі дзяржаўны дзеяч, вайскавод, заснавальнік імперыі Бабу- рыдаў – быў адным з самых значных паэтаў, якія пісалі на стараўзбецкай (цюркскай-чагатайскай) мове. Яго ўнікальны «Дыван» – зборнік рукапісаў вершаваных твораў розных жанраў (газэлі, рубаі, туюгі, мэснэві, фарды).

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 109

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 978-985-7164-17-2

Анатацыя: Пачынальнік французскай паэзіі сімвалізму, бацька т. зв. «выклятых паэтаў» Шарль Бадлер (1821–1867) быў цэнтральнаю постаццю літаратурнага дэкадансу. Яго кніга лірыкі «Кветкі Зла», упершыню выдадзеная ў 1857 г. па сённяшні дзень сведчыць пра неверагодныя магчымасці паэтычнага слова. Пераствораныя па-беларуску сучасным паэтам Андрэем Хадановічам, вершы Бадлера дазваляюць прачытаць іх шмат у чым па-новаму. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Назва: Паэзія  

Колькасць старонак: 84

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-7164-17-2

Анатацыя: Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-раман- тык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надру- кавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпа- пулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.

Назва: Выбраная вершы

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2021

ISBN: 978-985-23-0148-0

Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй.

Назва: Більярд а палове дзесятай

Колькасць старонак: 187

Месца/дата выхаду: Мінск, 1993

ISBN: 5-340-00945-9

Анатацыя: Гэта першая кніга, выдадзеная на беларускай мове, сусветна вядомага нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыха Бёля (1917-1985). У выданне ўвайшлі раман “Більярд а палове дзясятай” і найлепшыя апавяданні

Блэйк Ўільям

Назва: Выбранае  

Колькасць старонак: 88

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0046-9

Анатацыя: Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыц ці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і вы яў- лен чага мастацтва эпохі рамантызму.

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 100

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0091-9

Анатацыя: Джордж Гордан Байран (1788–1824) – выдатны анг- лійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.

Назва: Два апавяданні

Колькасць старонак: 31

Месца/дата выхаду: Варшава, 1945

Анатацыя: Тадэвуш Бароўскі - польскі паэт і празаік, які перажыў Аўшвіц і Дахаў, але памёр пасля вайны, не дажыўшы да трыццаці гадоў. Гісторыі, якія ён пакінуў пасля сябе, даюць, бадай, самы пэўны літаратурны расповед пра Халакост, які мы маем.

Назва: Выбраныя хайку

Колькасць старонак: 98

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-7164-81-3

Анатацыя: Мацуа Басё (1644–1694) – японскі паэт, адзін са стваральнікаў хайку, які зрабіў неацэнны ўклад у развіццё эстэтыкі гэтага паэтычнага жанру. На беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Назва: Выбраная вершы

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 78-985-23-0034-6

Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата «Пра словы ды сказы». Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка «Тры сотні» – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Блок Аляксандр

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 104

Месца/дата выхаду: Мінск, 2023

ISBN: 978-985-7247-65-3

Анатацыя: Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і  літаратурны крытык. Адзін з  заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Бон Томас Міхаэль

Назва:  “Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.

Колькасць старонак: 436

Месца/дата выхаду: Мінск, 2016

ISBN: 5-7880-0479-9

Анатацыя: У кнізе «Мінскі феномен» нямецкі гісторык Томас М. Бон даследуе працэс ператварэння Мінска ў адзін з галоўных савецкіх «узорных» гарадоў пасля Другой сусветнай вайны. Аўтар раскрывае, як гарадское планаванне, індустрыялізацыя і ўрбанізацыя фарміравалі сацыялістычную прастору новай сталіцы. Асобая ўвага надаецца міграцыйным плыням, жыллёвай праблеме, сацыяльным супярэчнасцям і штодзённаму жыццю жыхароў горада. На аснове багатага архіўнага матэрыялу Бон аналізуе розніцу паміж афіцыйнымі планамі і рэальнай сітуацыяй. Кніга дапамагае зразумець, як і навошта ствараўся савецкі «сацыялістычны горад» і чаму Мінск стаў яго характэрным прыкладам. Выданне карыснае для старшакласнікаў, студэнтаў, даследчыкаў гісторыі Беларусі і ўсіх, хто цікавіцца урбаністыкай і культурнай трансфармацыяй гарадоў.

Брусаў Валерый

Назва: Выбраная вершы

Колькасць старонак: 104

Месца/дата выхаду: Мінск, 2025

ISBN: 978-985-7247-65-3

Анатацыя: Валерый Брусаў (1873–1924) – рускі паэт, які належаў да пакалення «старэйшых сімвалістаў», «самы культурны пісь- меннік на Русі» (М. Горкі), творы якога да 1918 г. вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі, пазбаўленыя імкнення да па- літычнай, рэлігійнай, філасофскай барацьбы. У жніўні 1914 г. у Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі на рускую мову. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Брэхт Бертальт

Назва: Выбраныя вершы

Колькасць старонак: 100

Месца/дата выхаду:Мінск, 2023

ISBN: 978-985-23-0211-1

Анатацыя: Бертальт Брэхт (1898–1956) – нямецкі паэт, заснаваль нік «эпічнай драмы» і празаік, у савецкі час паказваўся аднабакова, з камуністычным прапагандысцкім ухілам. У гэ тым зборніку чытач, аднак, убачыць Брэхта як паэта не толь кі палітычнага і сатырычнага, але таксама як паэта-філосафа.

Булгакаў Міхаіл

Колькасць старонак: 214

Месца/дата выхаду: Мінск, 1994

ISBN: 5-340-00971-8

Анатацыя: «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Апанасавіча Булгакава – самы дзіўны і загадкавы твор XX стагоддзя. Апублікаваны ў сярэдзіне 1960-х, гэты раман уразіў чытачоў незвычайнасцю задумы, маляўнічасцю і фантастычнасцю дзеяння, які аб'ядноўвае герояў розных эпох і культур. Аўтар стварыў "раман у рамане", дзе сплеценыя разам рэлігійна-гістарычная містэрыя, якая ўзыходзіць да легенды аб распятым Хрысце, маскоўская "буфанада" і звышнатуральныя сцэны з персанажамі, якія ўвасабляюць нейкую цёмную сілу, якая аднак "вечна хоча зла і вечна здзяйсняе дабро". «Ёсць у гэтай кнізе нейкая безразліковасьць, нейкая перадсмяротная асляпляльнасць вялікага таленту…» – пісаў Канстанцін Сіманаў у сваёй прадмове да першай публікацыі рамана, якая адкрыла ўсяму свету вялікага мастака, сапраўднага Майстра слова.

Бухтуры Абу Убада аль-Ўалід

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 84

Месца/дата выхаду:Мінск, 2021

ISBN: 978-985-23-0149-7

Анатацыя:Абу Убада аль-Ўалід аль-Бýхтуры (821–897), родам з Сі- рыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэднявечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.

Колькасць старонак: 131

Месца/дата выхаду:Мінск, 2013

ISBN: 978-985-6992-31-8

Анатацыя: «Бэўвульф» – найбуйнейшы твор стараангельскай паэзіі, які дайшоў да нашых дзён. У складанай структуры паэмы знаходзіцца месца ці не ўсім важным тэмам літаратуры англасаксаў: апісанні звычайных і фантастычных бітваў умела пераплеценыя з урыўкамі элегічнымі і маралістычнымі, з пераказамі генеалогій, з адсылкамі да іншых германскіх легендаў і да біблейскіх эпізодаў. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Назва: Узлёт Артура Уі, якіможна было спыніць

Колькасць старонак: 120

Месца/дата выхаду: Мінск, 2019

ISBN: 978-985-23-0036-0

Анатацыя: Бертальт Брэхт (1898–1956) – нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваяванняўлады гітлераўскім і да ягопадобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пы- танне: ці можа палітыка наогул быць маральнай? Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Бунін Іван

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 128

Месца/дата выхаду: Мінск, 2022

ISBN: 978-985-23-0167-1

Анатацыя: Іван Бунін (1870–1953) – рускі пісьменнік, паэт, пера- кладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1933). Па бацькоўскай лініі паходзіў з  літвінскай шляхты, па матчынай – са слуцкіх габрэяў. У беларускіх перакладах не- аднаразова выдаваліся шматлікія празаічныя творы аўтара. Выбраная паэзія асобным зборнікам выдаецца ўпершыню.

Бэлшавіца Візма

Назва: Выбраная лірыка

Колькасць старонак: 108

Месца/дата выхаду: Мінск, 2018

ISBN: 978-985-25-0028-5

Анатацыя: Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931–2005) – латышская паэтка, якая валодала ўнікальным дарам лірычнага спа сці- жэн ня навакольнай, далёка не заўсёды паэтычнай рэ ча іс- на сці. Неаднаразова вылучалася на Нобелеўскаю прэ мію па літаратуры. Беларускія пераклады Васіля Сёмухі ра бі лі ся ў шчыльным су пра цоўніцтве з аўтаркай твораў

Бялік Хаім Нахман

Назва: Выбраная паэзія

Колькасць старонак: 80

Месца/дата выхаду:Мінск, 2017

ISBN: 978-985-7164-65-3

Анатацыя:Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.

Бадлер Шарль
Басё Мацуа
Бэўвульф
Бёль Генрых
Бароўскі Тадэвуш
Булгакаў Міхаіл
Бабур
Байран
Барташвілі
Бачыньскі
Блэйк
Брэхт
Бунін
Бухтуры
Бэлшавіца
Бялік
Бгартрыгары
Блок Аляксандр
Брусаў Валерый
Бон Томас Міхаэль

Кантакт

Дзякуй

© 2023 Заняткі па-беларуску

bottom of page