top of page

А

Назва: Выбраныя творы

Колькасць старонак: 608

Месца/дата выхаду: Мінск,2012

ISBN: 978-985-7007-95-0

Анатацыя: Кнігу выбраных твораў выдатнага беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, кінасцэнарыста Алеся Адамовіча (1927–1994) склалі лепшыя яго аповесці, публіцыстычныя і латаратуразнаўчыя артыкулы, пісьмы. Шэсцьдзесят чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». 

Аляхновіч Францішак

Колькасць старонак: 58

Месца/дата выхаду: Вільня, 1924

Анатацыя: Сатырычная камедыя “Пан міністар” – бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, – вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру. 

Назва: Дзікая сліва

Колькасць старонак: 104

Месца/дата выхаду: Мінск,2015

ISBN: 978-985-7119-95-0

Анатацыя: Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё. 

Аляхновіч Францішак

Назва: У капцюрох ГПУ

Колькасць старонак: 90

Месца/дата выхаду: Вільня, 1937

Анатацыя: Беларускі драматург і тэатразнаўца ФранцішакАляхновіч (1883–1944) адным з першых у сусьветнайлітаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Ягоны твор «У капцюрох ГПУ», упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе па-польску, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы. 

Назва: Пад сінім небам. 1927

Колькасць старонак: 90

Месца/дата выхаду: Вільня, 1927

Арсеньнева Натальля
Адамовіч Алесь
Аляхновіч Францішак
Аксак Валянціна
bottom of page